Портал о социальной экономике БЕЛАРУСИ

РУС/БЕЛ

Размер шрифта: Уменьшить100%Увеличить

Патрабуюцца валанцёры на летні лагер-семінар «Круглае возера-2019»

Опубликовано: 15.04.2019

Беларускае моладзевае грамадскае аб'яднанне "Розныя-Роўныя" запрашае маладых людзей узяць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні Летняга інтэграцыйнага намётавага лагера-семінара «Круглае возера-2019».

 Для падрыхтоўкі і правядзення лагера арганізатарам неабходная дапамога валанцёраў/к у перыяд часу з 29.07.19 па 15.08.19.

Удзельнікамі і ўдзельніцамі намётавага лагера-семінара «Круглае возера-2019» стануць маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Мэтай лагера з'яўляецца актывізацыя і інтэграцыя моладзі.

Падчас лагера хлопцы і дзяўчыны з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама іх здаровыя аднагодкі прымаюць удзел у розных адукацыйных мерапрыемствах, а таксама весела і з карысцю адпачываюць.

Цеснае ўзаемадзеянне дапамагае ўдзельнікам і ўдзельніцам лагера разабрацца ў сабе, зразумець іншых, пераканацца, што толькі актыўнымі дзеяннямі кожны з нас можа зрабіць сваё жыццё лепш.

Месца правядзення лагера: бераг ляснога возера каля г. Плешчаніцы (прыкладна 85 км ад Мінска).

Каб стаць валанцёрам, трэба:

  • мець шчырую матывацыю;
  • вопыт добраахвотніцкай (валанцёрскай) дзейнасці;
  • быць старэйшым за 18 гадоў;
  • быць камунікабельным, адкрытым, добразычлівым, неканфліктным, гнуткім чалавекам;
  • адказным і аператыўным у рабоце.

Валанцёры забяспечваюцца:

  • бясплатным харчаваннем (гарачым і свежым тры разы на дзень) і пражываннем;
  • магчымасцю бясплатнага ўдзелу ў праграме лагера;