Портал о социальной экономике БЕЛАРУСИ

РУС/БЕЛ

Размер шрифта: Уменьшить100%Увеличить

Праграма ў Швецыі для сацыяльных прадпрымальнікаў і прадпрымальніц

Опубликовано: 05.04.2019

Калі вы бачыце магчымасці нават у вялікіх складаных задачах, калі вы вытворца змяненняў, які хоча стаць яшчэ мацней у сваім кіраўніцтве, то звярніце ўвагу на праграму павышэння лідарства BALTICLEAD. 

Праграма ўключае лекцыі, дыскусіі і прэзентацыі, але арыентавана на сумесную творчасць. Яна складаецца з двух тыднёвых модуляў у Швецыі + хатняе заданне ў рэжыме анлайн паміж модулямі 1 і 2.

Удзельнікам/цам варта вылучаць 3-4 гадзіны ў тыдзень для анлайн-сесій.

Усе выдаткі, акрамя візы, пакрываюць арганізатары. Заяўкі пачынаюць прымаць у траўні, але зараз у вас ёсць магчымасць добра заяўку распрацаваць.

У рамках праграмы працуюць над пошукам новых рашэнняў і метадаў вырашэння праблем планет. BALTICLEAD - гэта сумесная ініцыятыва Шведскага інстытута і Стакгольмскага цэнтра ўстойлівасці ў Стакгольмскім універсітэце. Гэта праграма лідарства, прызначаная для прадпрымальніцтва і змены сістэм у рэгіёне Балтыйскага мора і Усходняй Еўропы.

Гэтая ініцыятыва заснавана на даследаваннях Цэнтра ўстойлівасці, прысвечаных планетарным межам, інтэлектуальнаму мысленню і пераўтварэнняў ва ўстойлівае развіццё. Праграма пабудавана на трох інтэграваных галінах: чалавечы, сацыяльны і планетарны росквіт. Удзельнікі/цы BALTICLEAD будуць вырашаць некаторыя з самых вялікіх сацыяльных і экалагічных праблем у свеце як магчымасці. Яны будуць будаваць глабальныя рашэнні на аснове мадэлі планетарных магчымасцяў. Праграма накіравана на тое, каб пачаць падарожжа, каб стварыць новую сетку стваральнікаў змяненняў, якая будзе служыць людзям і планеце.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • 25-40 гадоў
  • валодаеце англійскай мовай
  • ёсць міжнароднае мысленне
  • эксперт/ка ў сваёй вобласці
  • ёсць інтарэс глыбока ўкараніцца ў сацыяльнай і экалагічнай устойлівасці і новых тэхналагічных і сацыяльных інавацыях
  • ёсць выразная матывацыя для ўдзелу
  • можаце прысутнічаць на ўсіх модулях і курсах
  • ёсць вопыт кіраўніцтва і мабілізацыі вакол надзённых праблем
  • камандны гулец і генератар супольнасці
  • былі навучаны сацыяльнаму інтэлекту і ўменню слухаць
  • ёсць магчымасць выказваць меркаванні і разважанні, прымаючы і вывучаючы розныя пункты гледжання ў групе.

 Крыніца: si.se