Портал о социальной экономике БЕЛАРУСИ

РУС/БЕЛ

Размер шрифта: Уменьшить100%Увеличить

Запрашаюць на канферэнцыю па развіцці сельскага прадпрымальніцтва ў Беларусі

Опубликовано: 29.06.2019

Развіццё сельскага прадпрымальніцтва ў Беларусі будзе ў цэнтры абмеркавання на канферэнцыі, якая пройдзе 18-19 ліпеня ў курортным пасёлку Нарач. На ёй будуць прадстаўлены паспяховыя бізнес-ініцыятывы рэгіёна, замежны вопыт па развіцці сельскіх тэрыторый і эфектыўныя рашэнні для пошуку фінансавання.

На канферэнцыі “Павышэнне ролі сельскага прадпрымальніцтва для развіцця сельскіх тэрыторый у Рэспубліцы Беларусь” будуць абмяркоўвацца розныя ініцыятывы па развіцці сельскага прадпрымальніцтва, іх поспехі і праблемы, а таксама інструменты, якія могуць быць выкарыстаны для павышэння ролі сельскага прадпрымальніцтва. 

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца прадстаўнікі мясцовых, абласных і зацікаўленых нацыянальных органаў улады, структур і праектаў падтрымкі малога прадпрымальніцтва, зацікаўленых грамадскіх арганізацый, бізнес-асацыяцый, нацыянальных і міжнародных фінансавых інстытутаў, а таксама мясцовыя ініцыятывы, падтрыманыя бізнес-інкубатарам у в.Камарова Мядзельскага раёна. 

Праграма канферэнцыі ахоплівае наступныя тэмы: крыніцы фінансавання для мікрабізнеса, развіццё арганічнай сельскай гаспадаркі, маркетынг, устойлівасць структур па падтрымцы прадпрымальніцтва. 

На мерапрыемстве будуць прадстаўлены бізнес-ініцыятывы, падтрыманыя ў рамках праекта Еўрапейскага саюза па развіцці сельскіх тэрыторый. Яны маюць дачыненне да сферы паслуг, вытворчасці драўляных вокнаў, цацак, вопраткі і аксесуараў, сельскай арганічнай гаспадаркі і пчалярству.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў канферэнцыі можна тут.

Рэгістрацыя на канферэнцыю адкрыта да 11 ліпеня 2019 года.

Спампаваць праграму канферэнцыі (руская мова).

Па пытаннях удзелу ў канферэнцыі можна звяртацца:
- у МГА “Экапартнёрства” па тэлефонах +375 29 106 67 10, +375 17 336 01 90 (Галіна Верашня) 
- у НПУПП “БІКамарова” па тэлефонах +375 29 120 64 79, +375 1797 37-3-04 (Анастасія Цыунчык).

Крыніца: тэкст і фота euprojects.by