Портал о социальной экономике БЕЛАРУСИ

РУС/БЕЛ

Размер шрифта: Уменьшить100%Увеличить

Міжнародная адукацыйная праграма "Школа маладых менеджараў/к публічнага адміністравання SYMPA»

Опубликовано: 20.01.2020

Міжнародная адукацыйная праграма "Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA» аб'яўляе 11 набор і запрашае крэатыўных, канструктыўных, ініцыятыўных і адказных людзей, якія хочуць павысіць кваліфікацыю і рэалізаваць свой патэнцыял у сферы дзяржаўнага кіравання. 

Заняткі па праграме пачнуцца ў лютым і скончацца ў лістападзе 2020 года. Рабочыя мовы школы: беларускую, рускую, англійскую. Арганізатары пакрываюць усе выдаткі (арг. унёсак 20 еўра за кожную міжнародную сессію). Анлайн-заяўкі прымаюць да 26 студзеня 2020.

Першая вочная сесія пройдзе ў Мінску 21-23 лютага 2020 года.

Праграма 2020 года - з 4 вочныя сесіі (у Беларусі, Грузіі, Літве і Швецыі) і міжсесійная работа, дыскусіі з экспертамі / эксперткамі і практыкамі, палітыкамі і дыпламатамі, а таксама напісанне аналітычных дакументаў і абмен ведамі і вопытам паміж «аднакласнікамі» - дзяржаўнымі служачымі, бізнесменамі, журналістамі, выкладчыкамі і грамадскімі дзеячамі.

Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы атрымаюць новыя веды па пытаннях эфектыўнага і інклюзіўнага дзяржкіравання, мясцовага самакіравання, электроннага ўрада, эканамічных і бюджэтных працэсаў, пазнаёмяцца з вопытам рэформ у постсавецкіх краінах і ў Швецыі, а таксама распрацуюць і рэалізуюць праекты (change projects), накіраваныя на сістэмныя паляпшэнні ў іх арганізацыях і/або рэгіёнах.

Крытэрыі адбору:

  •  узрост ад 25 да 40 гадоў;
  • пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь;
  • вышэйшая адукацыя;
  • валоданне ангельскай мовай на ўзроўні, дастатковым для ўдзелу ў дыскусіях, разумення тэкстаў і лекцый;
  • матывацыя;
  • рэкамендацыі.

 Плюсам пры разглядзе заявак будзе з'яўляцца:

  • досвед працы ў органах дзяржаўнага кіравання;
  • грамадзянская актыўнасць.
  • фінансавыя ўмовы


Крыніца: sympa-by.eu