Портал о социальной экономике БЕЛАРУСИ

РУС/БЕЛ

Размер шрифта: Уменьшить100%Увеличить

Канферэнцыя “Гарадскі актывізм у Беларусі: новыя выклікі. Лічбавая рэальнасць” у Варшаве

Опубликовано: 20.11.2022

Калі: 25-27 лістапада 2022

Для каго: гарадскія #актывісты, якія робяць свой унесак у SMART-трансфармцыю беларускіх гарадоў і імкнуцца да дэмакратычнага развіцця дзеля лепшай агульнай будучыні.

Мэта — дапамагчы ў стварэнні бяспечнага і прадуктыўнага асяроддзя для развіцця гарадскіх ініцыятываў, арыентаваных на дэмакратычнае беларускае грамадства; паглыбiць патэнцыял беларускіх НДА і актывістаў/-к, якія ўдзельнічаюць у грамадскім абмеркаванні тэм устойлівага развіцця, электроннага ўрада і горадабудаўніцтва, падтрымліваючы такім чынам гарадскіх актывістаў, якія супрацьстаяць рэпрэсіўнаму рэжыму.

Падчас гэтага мерапрыемства, у прыватнасці, арганізатары імкнуцца стварыць і ўмацаваць міжнародныя сеткі беларускіх НДА, якія працуюць на мірабудаўніцтва праз стварэнне агульных каштоўнасцяў, супрацоўніцтва ў галіне ўстойлівага планавання і зялёнага гарадскога развіцця. 

Прадастаўляецца: 

 ⁃ кампенсацыя дарожных выдаткаў да 150 EUR, аднак з сумы будзе вылічаны самастойны ўнёсак у памеры 30 EUR замест платы за ўдзел. 

 ⁃ Харчаванне і пражыванне (у двухмесных нумарах) падчас канферэнцыі. 

Арганізатары не аказваюць візавую падтрымку для ўезду ў Польшчу. 

Падрабязнасці і рэгістрацыя.