Курс па асновах менеджменту арганізацый грамадзянскай супольнасці
Опубликовано: 15.10.2022
Калі: лістапад 2022 – сакавік 2023.
Гэты курс пра тое, як кіраваць грамадскімі арганізацыямі і ініцыятывамі: вызначаць мэты, планаваць праекты, матываваць каманду і забяспечыць яе эфектыўную працу, ацэньваць эфектыўнасць дзейнасці і падвышаць устойлівасць.
Курс будзе складацца з:
• самастойнага вывучэння ўдзельнікамі і ўдзельніцамі матэрыялаў на анлайн-платформе;
• групавых анлайн-заняткаў з экспертамі і эксперткамі курса працягласцю 2-3 гадзіны;
• выканання практычных заданняў з атрыманнем зваротнай сувязі;
• 2-х афлайн 3-дзённых трэнінгаў у снежні 2022 (#Грузія) і сакавіку 2023 (#Літва).
Удзельнікі/-цы курса падвысяць свае веды і ўменні па наступных тэмах:
• роля і функцыі арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС);
• падыход, заснаваны на правах чалавека, і скразныя каштоўнасці ў дзейнасці АГС;
• планаванне ў АГС, распрацоўка праектаў;
• лідарства ў АГС; матывацыя, праца каманды, вырашэнне канфліктаў;
• ацэнка патрэбаў мэтавых груп;
• маніторынг і ацэнка эфектыўнасці дзейнасці;
• прынцыпы добрасумленнага кіравання (good governance), забеспячэнне ўстойлівасці арганізацыі.
Для каго:
прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх АГС, якія працуюць з тэмамі правоў чалавека. Магчымы ўдзел 2 чалавек ад арганізацыі. Пры адборы ўдзельнікаў перавага будзе наддавацца:
• арганізацыям/ініцыятывам, якія пачалі сваю працу пасля жніўня 2020;
• заяўнікам, якія далучыліся да больш дасведчаных арганізацый за апошнія 2 гады і маюць недастатковыя кіраўнічыя кампетэнцыі.